Мабільны сцэнічны комплекс

Реализованные проекты

Палац Рэспублікі гатовы прадставіць Вам унікальны, які не мае аналагаў у Рэспублікі Беларусь, Мабільны сцэнічны комплекс.

Мабільны сцэнічны комплекс гэта канцэртная пляцоўка, абсталяваная гукатэхнічным, святлотэхнічным і відэапраекцыйным абсталяваннем, якое на працягу двух сутак усталёўваецца ў любым пункце Рэспублікі Беларусь. Цяпер па-за сценамі будынка, практычна ў любым кутку Вашага горада, на любой пляцоўцы ёсць магчымасць усталяваць Мабільны сцэнічны комплекс і правесці канцэртна-відовішчнае мерапрыемства для вялікай колькасці гледачоў на высокім узроўні..
Мы заўсёды рады даць Вам у арэнду ўнікальны Мабільны сцэнічны комплекс для арганізацыі і правядзення шоу праграм, прэзентацый, выбараў, рэкламных акцый, гарадскіх святаў і г.д. Мы можам забяспечыць поўнае тэхнічнае суправаджэнне канцэртна-відовішчных мерапрыемстваў: пастаноўку і абслугоўванне Мабільнага сцэнічнага комплексу, наладу і эксплуатацыю гукатэхнічнага і святлотэхнічнага абсталявання.

У сувязі з запатрабаванасцю Мабільнага сцэнічнага комплексу, просім Вас па пытаннях арэнды звяртацца загадзя.

Падрабязней