Вялікая зала

Вы можаце ўбачыць як будзе выглядаць сцэна з таго ці іншага сектара ў зале. Для гэтага Вам трэба толькі абраць месца і падвесці да яго мышку.

Вялікая зала — галоўная славутасць Палаца. Яна разлічана на 2700 месцаў, вырашаных ў некалькіх узроўнях: партэр, амфітэатр, балкон, шэсць бакавых ложаў і дзве ўрадавыя ложы. Вялікая зала абсталявана кіна-комплексам, што дазваляе таксама праводзіць у ім кінафэсты.

Сцэна Вялікай залы — самае тэхнічна насычанае месца ў Палацы. Уявіце сабе пляцоўку глыбінёй ў 22 і шырынёй у 31 метр. На ёй да столі мог бы змясціцца дзесяціпавярховы дом. На гэтай прасторы радамі вісяць сафіты, на трасах спускаюцца штангі для дэкарацый. Збоку - пад'ёмнік, у якім свабодна змяшчаецца грузавы аўтамабіль. Адным націскам кнопкі з-пад сцэны падымаецца шасцiярусны сейф, дзе захоўваюцца дэкарацыі.

План залы                 Cферычная панорама