Правілы паводзінаў у залах Палаца Рэспублікі
Падчас наведвання мерапрыемствы грамадзянам забаронена:
- мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям;
- ажыццяўляць прапаганду вайны або экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў і іншых сродкаў;
- ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян;
- карыстацца сцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
- знаходзіцца ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксікаманічнага ап'янення.
Пры наведваньні мерапрыемствы грамадзяне абавязаны:
- захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатара мерапрыемства і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.
У выпадках выяўлення безгаспадарных падазроных прадметаў (сумкі, скрынкі, пакеты, скруткі і г.д.) неабходна неадкладна паведаміць асабіста персаналу Палаца Рэспублікі (адміністратарам, ахоўнікам), ці паведаміць па тэлефонах: 229 91 28, 229 91 99, 289 15 85 на пост аховы службы бяспекі. Пры гэтым катэгарычна забараняецца самастойна перасоўваць, ускрываць, браць у рукі выяўленыя безгаспадарныя прадметы.