ANNA ASTI - ДУ «Палац Рэспублікі»
image logo
29.07.2024

ANNA ASTI

Пасля неверагоднага поспеху, які адбыўся летась у Мінску, дзе ANNA ASTI сабрала больш за сорак пяць тысяч гледачоў, спявачка зноў вяртаецца ў Беларусь!

Па шматлікіх просьбах 12 снежня ANNA ASTI выступіць на біс са сваім шоу “Фенікс” на сцэне Мінск-арэны. Апошні шанец стаць часткай узрушаючага свята! Шоу, створанае вялікай колькасцю прафесіяналаў і, вядома, самай артысткай, з’яўляецца ўнікальным. Магчымасці яго ўбачыць больш не будзе, бо ANNA ASTI выступае з ім у Беларусі фінальны раз. Не выпусціце момант набыць білет і, вядома, захавайце яго, бо гэты вечар напэўна ўвойдзе ў гісторыю!

Новыя песні і нумары, маляўнічыя дэкарацыі і спецэфекты, светлавое шоу, найчысты гук, арыгінальная харэаграфія, цікавыя вобразы спявачкі і любімыя песні ў жывым выкананні – усё гэта фанаты артысткі і прыхільнікі якаснай сучаснай поп-музыкі ўбачаць і пачуюць ужо гэтай зімой!

Дзе: “Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс “Мінск-арэна”

Калі: 12 снежня 2024 года, 20.00

Каса +375172299039

Інфалінія +375172299163

Катэгорыя 16+

Жывы гук


16+
ANNA ASTI

12 снежня | 20:00
МІНСК-АРЭНА
Купіць на ticketpro.by Купіць на kvitki.by