Кожнае дзіця чакае навагодніх свят і сапраўднага цуду. Але толькі дзе ствараецца гэтае навагодняе чараўніцтва?
Мы запрашаем вас зазірнуць у таямнічую лабараторыю Дзядулі Мароза і Снягуркі. Менавіта тут з дапамогай «Формулы Новага года» навагоднія чараўнікі ствараюць сапраўдныя казкі, святочны настрой і доўгачаканыя падарункі. У такую казачную лабараторыю зазірнулі і нашы героі, хлопчык Міхась і дзяўчынка Васіліса, каб самім убачыць, як дзейнічае “Формула Новага года”.
Але аказалася, што адзін з чараўнікоў страціў формулу ў адной са сваіх навуковых кніг і не можа яе знайсці. Васіліса і Міхась адгукнуліся дапамагчы Дзеду Марозу і Снягурцы. Юныя героі з дапамогай чараўніцтва адпраўляюцца шукаць згублены элемент усярэдзіне велізарнай фантастычнай кнігі. Правадніком для хлопцаў становіцца штучны інтэлект – дзяўчынка з імем Алеся.
«Маршрут пабудаваны», – паведамляе памочнік Алеся, і героі перамяшчаюцца ў свет казачных прыгод.
Міхась і Васіліса ўпэўнена крочаць па старонках фантастыкі, падарожнічаюць па прасторах незвычайных праектаў у пошуках выкрадальнікаў формулы – падступных касмічных піратаў.
Сёлета гледачы стануць непасрэднымі ўдзельнікамі казкі, дапамогуць разгадаць хітрыя галаваломкі піратаў, будуць асабіста разбіраць адпраўленыя пасылкі, жангляваць чароўнымі прадметамі, станцуюць і праспяюць разам з персанажамі.
Ці змогуць героі пераадолець усе казачныя непрыемнасці і перашкоды для таго, каб у Дзядулі Мароза зноў з’явілася «Формула Новага года», а на самай галоўнай ёлцы запаліліся чароўныя агні, даведаемся ў глядзельнай зале.
Чакаем вас з 22 снежня 2024 года па 4 студзеня 2025 года ў 11:00, 15:00, 18:00 на ГАЛОЎНАЙ ЁЛКЕ КРАІНЫ ў Палацы Рэспублікі!
Працягласць: 60 хвілін
Катэгорыя 0+
Кошт білетаў:
у буднія дні – ад 18 да 30 рублёў,
у выходныя і святочныя дні – ад 20 да 40 рублёў.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: (017) 2299094, каса (017) 2299039
Білеты ў касах Палаца Рэспублікі, у распаўсюджвальнікаў і на сайтах: www.ticketpro.by, www.kvitki.by