Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” напярэдадні Старога Новага года запрашае вас акунуцца ва ўнікальны музычны свет – наведаць канцэрт “Ад класікі да рока. Настальгія»!
У праграме вас чакаюць два яркія аддзяленні ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра, хору і балета ансамбля:
🎭 I аддзяленне – рок-опера «Крылы» на вершы Роберта Раждзественскага.
Філасофская гісторыя пра мару, свабоду і веру чалавека, расказаная мовай музыкі, харэаграфіі, акадэмічнага вакалу і праніклівай паэзіі. Гэта гісторыя пра тых, хто не развучыўся марыць, хто здольны кахаць і ўсёй душой аддавацца каханай справе, нягледзячы ні на што. Бо што можа спыніць чалавека, калі ў яго за спіной крылы, якія паднімаюць яго да запаветнай мары?
Калісьці нават думкі аб палётах лічыліся ўтрапёнасцю, а сёння – гэта заваяваны космас. Подзвіг Героя Беларусі, касманаўта Марыны Васілеўскай натхніў беларускага кампазітара Сяргея Бяльцюкова завяршыць пачатую 30 гадоў таму работу над операй і прадставіць яе гледачу.
Рок-опера “Крылы” – гэта музычны спектакль пра сілу мары, якая вядзе скрозь час і робіць немагчымае магчымым.
💿 II аддзяленне – «Настальгія. Хіты 80-х, 90-х».
Вас чакае выбухная энергетыка 80-х і 90-х, атмасфера свабоды і драйву. Легендарныя кампазіцыі музычных гуртоў The Prodigy, Scorpions, Roxette, Europe, Boney M, а таксама сусветныя хіты, якія вернуць вас да самых яркіх эмоцый юнацтва, радасці і бесклапотнасці. Гэтыя песні гучалі з кожнага магнітафона, збіралі стадыёны і станавіліся саўндтрэкамі цэлага пакалення. І ў гэты вечар яны зноў ажывуць — у выкананні артыстаў і глядзельнай залы!
🌟 Адзін вечар — два музычныя светы: ад глыбіні класікі ў жанры рок-оперы да яркай энергіі і свабоды 80-х і 90-х у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
Начальнік ансамбля – мастацкі кіраўнік, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь – Дзмітрый Навумовіч
Галоўны рэжысёр – Аляксандра Шанько
Намеснік начальніка – дырыжор, Аляксей Юрчанка
Галоўны хормайстар, уладальнік медаля Францыска Скарыны – Уладзімір Глушакоў
Галоўны балетмайстар, уладальнік медаля Францыска Скарыны – Анжэла Андрачык Білеты можна набыць у касах Палаца Рэспублікі і на сайце www.ticketpro.by