Вялікі сольны канцэрт
Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі
“Заўсёды БЫЦЬ Заўтра” – новая праграма Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі з якой калектыў упершыню выступіць у суправаджэнні Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова.
Для калектыва гэта асаблівае выступленне. Яно прымеркавана да 40-годдзя працы ў ансамблі яго мастацкага кіраўніка, народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча, і, вядома, гледачы змогуць убачыць усе этапы творчага шляху сапраўднага мэтра беларускай харэаграфіі.
Быць арыенцірам для ўсіх, хто танцуе ў жанры народнага танца, заўсёды ісці наперадзе трэнду, сачыць за часам, любіць сваё нацыянальнае мастацтва і працаваць на апярэджанне – галоўная ідэя праграмы.
Вялікі сольны канцэрт 14 красавіка 2026 года ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі злучыць сучаснасць і гісторыю, жывую музыку і яркую харэаграфію, усе жанры і напрамкі вялізнага рэпертуару, назапашанага Дзяржаўным акадэмічным ансамлем танца Беларусі за ўсе гады яго існавання.
У канцэрце бяруць удзел:
Дата: 14 красавіка 2026 года
Час: 19:00
Месца: Палац Рэспублікі (Вялікая зала)
Білеты можна набыць у касах Палаца Рэспублікі і на сайце: www.ticketpro.by
Інфалінія – 229 90 84, касы – 229 90 39