“Ноч пажыральнікаў рэкламы” – кампіляцыя рэкламных ролікаў з усяго свету, якую ўжо амаль 40 гадоў стварае эксцэнтрычны і крэатыўны француз – Жан Мары Бурсіка. Адзін раз у год гледачы маюць магчымасць убачыць аўтарскую праграму “Ночы”, у якой Бурсіка стварае палатно сучаснага рэкламнага рынку з розных элементаў, жанраў і тэм.
У праграме 2026 года заўважна прадстаўлены рэкламныя ролікі, створаныя штучным інтэлектам.
Палац Рэспублікі адчыніць свае дзверы ў 21.00.
У фае Вялікай залы Палаца Рэспублікі гледачоў будуць чакаць чырвоная дывановая дарожка, незвычайныя прома-акцыі ад партнёраў мерапрыемства, жывая музыка і шмат іншага.
Паказ пачнецца з шоу-праграмы, пройдзе ў начным фармаце і будзе складацца з 3-х аддзяленняў (па 90 хвілін, 60 хвілін і 70 хвілін) з 2 антрактамі па 40 хвілін.
Новая праграма – гэта не проста паказ лепшых рэкламных ролікаў. Гэта шоу-тэрапія з гарантаваным пазітыўным эфектам для гасцей, якія гатовы стаць часткай вялікага творчага свята.
«Ноч пажыральнікаў рэкламы – 2026» – гэта ноч цікаўнага гледача, які кожны дзень робіць крок да нязведанага і знаходзіць у ім новую крыніцу натхнення. Ноч людзей, якія не прымаюць шэрасць і шануюць яркія ўражанні!
Пачатак у Вялікай зале ў 22.00
Не праспі гэтую ноч. Яна будзе ўнікальнай!
29 траўня 2026 года
Вялікая зала Палаца Рэспублікі
Білеты: ад 45 да 105 руб.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: (каса) 229-90-39, (інфалінія) 229-90-04