…Патрапіўшы ў фае, Вы можаце выдатна адпачыць да пачатку мерапрыемства. Каля 7500 свяцілень рознага тыпу ажыўляюць, напаўняюць святлом увесь Палац Рэспублікі. Гэта ўтульны зімовы сад з вялікай колькасцю разнастайных, у тым ліку трапічных раслін.
Падчас правядзення святочных мерапрыемстваў фае Вялікай залы літаральна зменьваецца, дзякуючы арыгінальнаму афармленню, якое спрыяе стварэнню святочнай атмасферы для кожнага наведвальніка.
Менавіта ў фае Вялікай залы, праходзяць такія ўрачыстыя мерапрыемствы, як цырымонія ўручэння дзяржаўных прэмій, баль лепшых выпускнікоў краіны, галоўная навагодняя ёлка краіны і г.д.
Падчас правядзення мерапрыемстваў у фае Вялікай залы працуюць два кафэ, з якіх прадугледжаны уваход у партэр, што стварае дадатковую зручнасць для гледачоў.
Для кіравання панарамай націсніце левую кнопку мышы і, утрымліваючы яе, перамяшчайце паказальнік у любым кірунку. Для выбару дадатковых функцый увайдзіце ў поўнаэкранны рэжым.