Фотасесіі і экскурсіі - ДУ «Палац Рэспублікі»
image logo

Фотасесіі і экскурсіі

Кожны раз, адкрываючы вясельны фотаальбом, вы будзеце ўзгадваць той самы важны дзень вашым жыцці, напоўнены любоўю, пяшчотай і прыгажосцю. Перадаць вашы пачуцці і эмоцыі ў дзень вяселля – задача прафесійнага фатографа. Не менш важным з’яўляецца і месца, дзе можна зрабіць удалыя і прыгожыя здымкі. Зімовы сад з трапічнымі раслінамі, каскадны фантан, унікальны панарамны выгляд Старога горада, сучасны інтэр’ер і мастацкае афармленне – усё гэта дапаможа зрабіць ваша свята яшчэ больш прыгожым. Чакаем вас у Палацы Рэспублікі!

Кошт паслугі ў гадзіну:

Кантактны тэлефон: +375 (17) 229-92-87.

image0
image5
image3
image4
image1
image2
image0 image5 image3 image4 image1 image2

Палац Рэспублікі запрашае ўсіх на групавыя экскурсіі, падчас якіх госці маюць магчымасць падрабязна азнаёміцца з гісторыяй стварэння Палаца Рэспублікі, даведацца цікавыя падрабязнасці работы будынка. Мы асвятляем асноўныя напрамкі дзейнасці, патэнцыйныя магчымасці унікальнага абсталявання Палаца Рэспублікі. Аглядная экскурсія ўсіх залаў, фае, грымёрных пакояў завяршаецца паказам фільма, у якім больш падрабязна раскрытыя пытанні тэхнічных магчымасцяў Палаца Рэспублікі.

Чакаем Вас у буднія і выхадныя дні з 10.00 да 16.00 (неабходны папярэдні запіс).

Кошт для аднаго наведвальніка – 5 рублёў.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 229-92-87.