Прэс-цэнтр размешчаны побач з канферэнц-залай. Ён абсталяваны трыццаццю адмысловымі месцамі для журналістаў. На маніторах трансліруюцца мерапрыемствы, якія праводзяцца ў залах. У гэтым цэнтры журналістам забяспечваюцца ўсе ўмовы для паўнавартаснага і аператыўнага асвятлення мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Палацы Рэспублікі.
У дні правядзення найгалоўных выбарчых кампаній краіны ў гэтым цэнтры працаваў інфармацыйны цэнтр цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Шматлікія беларускія і замежныя журналісты менавіта тут атрымлівалі аператыўную і дакладную інфармацыю аб ходзе галасавання, яўцы і выбары выбаршчыкаў.