Загадам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.05.2023 № 67 «Аб жылых памяшканнях у інтэрнаце» за Палацам Рэспублікі замацаваны наступныя жылыя памяшканні ў інтэрнатах, якія знаходзяцца ў аператыўным упраўленні дзяржаўнай установы «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: у будынку . Талбухіна, 3 у г. Мінску блок 203; у будынку па вул. Магілёўскай, 39 у г. Мінску пакоі 505а, 509а, 711б.
Прыняцце на ўлік работнікаў, якія жадаюць атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце, і прадастаўленне жылых памяшканняў у інтэрнаце ў Палацы Рэспублікі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб інтэрнатах, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.04.2013 №269 (далей – Палажэнне аб інтэрнатах).
Прыняцце на ўлік работнікаў, якія жадаюць атрымаць жылое памяшканне
На ўлік жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце работнікі Палаца Рэспублікі (далей – работнікі) прымаюцца па заяве ў адпаведнасці з жыллёвым заканадаўствам і калектыўным дагаворам, на падставе рашэння камісіі, створанай загадам дырэктарам (далей – камісія). У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі наймальніка і прафсаюзнага камітэта. Рашэнне прымаецца камісіяй пры ўдзеле грамадскай камісіі па жыллёвых пытаннях, створанай у Палацы Рэспублікі.
Прыняцце грамадзян на ўлік жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце праводзіцца на падставе пададзеных імі пісьмовых заяў на імя дырэктара Палаца Рэспублікі па форме згодна з дадаткам 1 пры наяўнасці падстаў, устаноўленых заканадаўствам і (або) калектыўным дагаворам.
Да заявы прыкладаюцца:
Работнікі маюць права самастойна прадставіць:
Заява і прадстаўленыя дакументы правяраюцца работнікам Палаца Рэспублікі, на якога ўскладзены абавязкі па вядзенню ўліку работнікаў, якія жадаюць атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце (далей – адказная асоба), і рэгіструецца ў кнізе рэгістрацыі заяў грамадзян, якія жадаюць атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце.
У выпадку неабходнасці могуць быць абследаваны жыллёвыя ўмовы работніка. Вынікі абследавання афармляюцца актам у адвольнай форме.
Заява аб прыняцці на ўлік жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце разглядаецца на працягу 1 месяца з дня падачы заявы.
Аб прынятым рашэнні работніку паведамляецца ў пісьмовай форме. У рашэнні аб прыняцці на ўлік указваецца дата прыняцця работніка на ўлік, а ў рашэнні аб адмове ў прыняцці на ўлік – падставы для адмовы.
Работнікі лічацца прынятымі на ўлік жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце з дня падачы заявы аб прыняцці на такі ўлік пры наяўнасці ў іх падстаў для атрымання жылога памяшкання ў інтэрнаце.
Калі заявы пададзены некалькімі работнікамі ў адзін і той жа дзень, яны ўключаюцца ў спісы жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце ў парадку рэгістрацыі заяў.
Адмова ў прыняцці грамадзяніна на ўлік жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце можа быць абскарджана ў парадку, прадугледжаным Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».
Улік работнікаў, якія жадаюць атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце, ажыццяўляецца шляхам вядзення спісаў па ўстаноўленай форме.
Работнікі, якія маюць у адпаведнасці з пунктамі 21 і 22 Палажэння аб інтэрнатах права на атрыманне жылых памяшканняў у інтэрнаце па-за чаргой або ў першую чаргу, уключаюцца ў асобныя спісы.
Аб уключэнні грамадзян у гэтыя спісы ўказваецца ў рашэнні аб прыняцці на ўлік.
Работнікі, у якіх права на атрыманне жылога памяшкання ў інтэрнаце па-за чаргой або ў першую чаргу ўзнікла ў перыяд іх знаходжання на ўліку работнікаў, якія жадаюць атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце, уключаюцца ў асобныя спісы з дня падачы заявы і прадстаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць такое права.
Калі ў грамадзян адпалі падставы стаяць на ўліку па асобных спісах, яны падлягаюць выключэнню з гэтых спісаў, але захоўваюць права складацца на ўліку жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце на агульных падставах пры наяўнасці гэтага права.
На кожнага работніка, прынятага на ўлік, якія жадаюць атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце, заводзіцца адказнай асобай уліковая справа. Уся дакументацыя захоўваецца як дакументацыя строгай справаздачнасці.
Работнікі здымаюцца з уліку жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце ў выпадках:
Зняцце работнікаў з уліку жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце праводзіцца па рашэнню камісіі пры ўдзеле грамадскай камісіі па жыллёвых пытаннях. Аб прынятым рашэнні работніку паведамляецца ў пісьмовай форме ў дзесяцідзённы тэрмін з указаннем прычын, якія паслужылі падставай для зняцця з уліку.
Права стаяць на ўліку жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце захоўваецца за грамадзянамі ў выпадках:
накіравання дзяржаўнай арганізацыяй для атрымання адукацыі – на працягу ўсяго часу атрымання адукацыі.
Прадастаўленне жылых памяшканняў у інтэрнаце
Жылыя памяшканні (іх часткі) у інтэрнаце прадастаўляюцца работнікам Палаца Рэспублікі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаяць на ўліку жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце, у парадку чарговасці зыходзячы з часу прыняцця на ўлік па рашэнню камісіі прынятаму пры ўдзеле грамадскай камісіі па жыллёвых пытаннях.
Жылыя памяшканні ў інтэрнаце, якія замацаваны за Палацам Рэспублікі загадам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прадастаўляюцца работнікам па меры іх вызвалення і пасля атрымання ва ўстаноўленым парадку ўзгаднення Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Першачарговае права на атрыманне жылога памяшкання ў інтэрнаце маюць:
Палац Рэспублікі паведамляе работніку, які знаходзіцца на ўліку жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце, аб выдзяленні яму жылога памяшкання ў інтэрнаце. Работнік, якому выдзелена жылое памяшканне ў інтэрнаце, на працягу дзесяці дзён з дня атрымання паведамлення абавязаны звярнуцца да адказнай асобы з заявай аб прадастаўленні прапанаванага жылога памяшкання ў інтэрнаце або пісьмова адмовіцца ад яго прадастаўлення. Не зварот у названы тэрмін разглядаецца як адмова работніка ад выдзялення прапанаванага яму жылога памяшкання ў інтэрнаце.
На падставе рашэння аб выдзяленні жылога памяшкання ў інтэрнаце дзяржаўная арганізацыя, у веданні якой знаходзіцца інтэрнат, заключае з работнікам дагавор найму жылога памяшкання.
Копія заключанага дагавора найму жылога памяшкання прадастаўляецца работнікам у Палац Рэспублікі адказнай асобе.
Пры ўзнікненні абставін, якія з’яўляюцца падставай для вызвалення жылога памяшкання ў інтэрнаце, работнік абавязаны неадкладна паведаміць адказнай асобе.
Пры звальненні з работы з Палаца Рэспублікі работнік абавязаны вызваліць жылое памяшканне не пазней за дату звальнення (у тым ліку зняцца з рэгістрацыйнага ўліку), зарэгістравацца па новым месцы жыхарства і правесці поўны разлік за карыстанне жылым памяшканнем (камунальныя паслугі і інш.).