Малая зала - ДУ «Палац Рэспублікі»
image logo

Малая зала

Малая глядзельная зала, разлічаная на 467 месцаў, мае форму амфітэатра, што дазваляе любому гледачу, які знаходзіцца ў ім, бачыць і чуць усё, што адбываецца на сцэне, не звяртаючыся да тэхнічных сродкаў.

Гэта цудоўнае месца для правядзення спектакляў, канцэртаў, творчых сустрэч, сімпозіумаў, конкурсаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў. Зала вельмі ўтульная, дзякуючы сваёй камернасці. Тут незвычайна прыемна ўсім, і тым, хто сядзіць у зале, і тым, хто працуе на сцэне.

Малая зала таксама абсталявана ўнікальнай сістэмай сінхроннага бесправаднога перакладу, якая дзейнічае на аснове інфрачырвонага выпраменьвання, што дазваляе праводзіць тут Міжнародныя форумы.

Грымёрныя пакоi Малой залы размешчаны побач са сцэнай і абсталяваны ўсім неабходным для зручнага знаходжання ў іх артыстаў.

Для кіравання панарамай націсніце левую кнопку мышы і, утрымліваючы яе, перамяшчайце паказальнік у любым кірунку. Для выбару дадатковых функцый увайдзіце ў поўнаэкранны рэжым.