Вялікая зала - ДУ «Палац Рэспублікі»
image logo

Вялікая зала

Вялікая зала — галоўная славутасць Палаца. Яна разлічана на 2700 месцаў, вырашаных ў некалькіх узроўнях: партэр, амфітэатр, балкон, шэсць бакавых ложаў і дзве ўрадавыя ложы. Вялікая зала абсталявана кіна-комплексам, што дазваляе таксама праводзіць у ім кінафэсты.

Сцэна Вялікай залы — самае тэхнічна насычанае месца ў Палацы. Уявіце сабе пляцоўку глыбінёй ў 22 і шырынёй у 31 метр. На ёй да столі мог бы змясціцца дзесяціпавярховы дом. На гэтай прасторы радамі вісяць сафіты, на трасах спускаюцца штангі для дэкарацый. Збоку – пад’ёмнік, у якім свабодна змяшчаецца грузавы аўтамабіль. Адным націскам кнопкі з-пад сцэны падымаецца шасцiярусны сейф, дзе захоўваюцца дэкарацыі.

Для кіравання панарамай націсніце левую кнопку мышы і, утрымліваючы яе, перамяшчайце паказальнік у любым кірунку. Для выбару дадатковых функцый увайдзіце ў поўнаэкранны рэжым.