Аб палацы - ДУ «Палац Рэспублікі»

Вялікая зала - галоўная славутасць Палаца. Разлічаны на 2700 месцаў, ён вырашаны ў некалькіх узроўнях: партэр, амфітэатр, балкон, шэсць бакавых ложаў і дзве ўрадавыя ложы. Ён аснашчаны кіна-комплексам, што дае магчымасць таксама праводзіць у ім кінафестывалі.

f5
f4
f3
f6
f8
f2

Аб палацы

Асноўнымі мэтамі і прадметам дзейнасці Палаца Рэспублікі ў адпаведнасці са Статутам з’яўляюцца:

  • правядзенне дзяржаўных грамадска-палітычных і культурна-відовішчных мерапрыемстваў, прапаганда нацыянальнай беларускай культуры, арганізацыя сумесных праграм і мерапрыемстваў з краінамі СНД і далёкага замежжа;
  •  арганізацыя і правядзенне прэс-канферэнцый, дзелавых сустрэч, брыфінгаў і іншых мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
  • правядзенне спецмерапрыемстваў (сімпозіўмаў, з’ездаў і т.п.), высокамастацкіх канцэртных праграм, фестываляў, дэкад, конкурсаў ва ўласных залах;
  • правядзенне розных мерапрыемстваў па забеспячэнню вольнага часу грамадзян, арганізацыі творчых выстаў, прэзентацый;
  • арганізацыя творчага ўзаемадзеяння з канцэртнымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, СНД і іншых краін;
  • забеспячэнне высокага ўзроўню творча-вытворчай дзейнасці і сацыяльнага развіцця Установы пры рацыянальных выдатках працоўных, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў;
  • ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, даходы ад якой накіроўваюцца на рэалізацыю асноўных мэт Установы.
  • Умяшчальнасць – да 4000 чалавек

  • 3 залы

f12
f10
f11
f1

Палац Рэспублікі аказвае наступныя віды паслуг:

  • правядзенне дзяржаўных грамадска-палітычных і спецыяльных мерапрыемстваў (з’езды ,сходы, канферэнцыі і інш.);
  • арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў (канцэрты, спектаклі, дзелавыя сустрэчы, прафесійныя святы і інш.) у залах Палаца Рэспублікі і на іншых канцэртных пляцоўках;
  • арганізацыя і правядзенне карпаратыўных мерапрыемстваў;
  • прадастаўленне ў арэнду маёмасці (нежылыя памяшканні ў будынку Палаца Рэспублікі, сучаснае разнапланавае святлотэхнічнае, гукатэхнічнае і іншае абсталяванне), аказанне высокакваліфікаваных паслуг па яго абслугоўванню;
  • правядзенне фуршэтаў, вяселляў, юбілеяў і іншых мерапрыемстваў;
  • падрыхтоўка банкетных страў на заказ з магчымасцю іх дастаўкі;
  • экскурсіі;
  • фотасесіі ў інтэр’ерах Палаца Рэспублікі;
  • паслуги аўтастаянкі;
  • рэалізацыя білетаў на культурна-відовішчныя мерапрыемствы праз касу Палаца Рэспублікі для юрыдычных і фізічных асоб.

У будынку Палаца Рэспублікі, абсталяваным найноўшым унікальным абсталяваннем, апаратурай, сістэмамі, размяшчаюцца:

Для кіравання панарамай націсніце левую кнопку мышы і, утрымліваючы яе, перамяшчайце паказальнік у любым кірунку. Для выбару дадатковых функцый увайдзіце ў поўнаэкранны рэжым.